Меню раздела


Завітала Каляда

13.01.2021

Каляды, або, як іх яшчэ называюць, святыя вечара-гэта зімовае народнае свята. 13 студзеня ў дзіцячым садку прайшлі Калядкі. Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны спявалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя переплясы, спявалі песні і прыпеўкі. Свята падарыла дзецям незабыўныя ўражанні. Яно атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным.