Меню раздела


Свята ўраджаю

24.09.2020

Наступіла чараўніца-восень, пазалаціла лісце дрэў, адарыла людзей шчодрым ураджаем садавіны і гародніны. Выхаванцы дзіцячага садка вельмі добра ведаюць, што восень - выдатная пара для збору ўраджаю. Бо яны самі разам з выхавацелямі ўсё лета наглядалі за раслінамі ў агародзе: палівалі, палолі, рыхлілі. І агарод іх парадаваў нядрэнным ураджаем: буракі, цыбулю, кроп, салата, таматы, бульбу. Вось і апошні гародніна прыбраны з агарода, пара і адпачыць.

24 верасня выхаванцы дашкольнай установы прынялі ўдзел у свяце ўраджаю "Ярмаркі краскі". Станоўчы настрой на працягу ўсяго мерапрыемства падтрымлівалі Пудзіла, Гаспадыня, Клоўн Бом, Бусел ... Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў эстафетах, спявалі песні.

Свята ў дзіцячым садзе-гэта заўсёды звонкі смех дзяцей, мора усмешак і весялосці. Мерапрыемства атрымалася яркім, вясёлым, займальным.