Меню раздела


Вытокі народнай мудрасці

19.02.2020

Падчас Тыдня беларускай мовы супрацоўнікі дзіцячага аддзелаСлуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі  наведалі дзіцячы садок. Разам з Несцеркам дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа па вуснай народнай творчасці. Яны дакрануліся да вытокаў беларускай мовы: праслухалі паданні пра Слуцк, адгадвалі беларускія народныя казкі і загадкі, пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, чыталі скарагаворкі, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў. З цікавасцю прынялі ўдзел у пастаноўцы беларускай казкі “Дзедава рукавічка”, з задавальненнем гулялі ў беларускую народную гульню “Золата”.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю роднай мовы, выхаванне ў дашкольнікаў павагі і любові да роднага слова.