Меню раздела


"Фальклорныя вячоркі"

21.11.2019

21 лістапада выхаванцы сярэдніх груп дашкольнай установы прынялі ўдзел у гульні-забаўцы "Фальклорныя вячоркі".Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне павагі і любові да роднага краю, далучэння выхаванцаў да пазнання гісторыі народа, яго нацыянальных асаблівасцяў, нораваў і звычаяў. Удзел у фальклорных вячорках фармiруе у дзяцей устойлівы інтарэс да народнай культуры свайго народа, выклікае жаданне стаць удзельнікам дзеянні, актывізуе творчую актыўнасць у танцавальна-гульнявой дзейнасці, выклікае эмацыйны ўздым і яркія ўражанні.