Меню раздела


Свята ўраджаю "БАГАЧ"

25.09.2019

Яркімі фарбамі восені і дзіцячымі ўсмешкамі асвяцілась свята ўраджаю "БАГАЧ", якое  праходзіла  у дашкольнай установе 25 верасня. Свята было прысвечана ўрадлівасці, сабранаму ўраджаю і сямейнаму дабрабыту. У беларускім календары святкаванне "Багача" завяршае збор ураджаю (да гэтага часу ў кожнага ўсяго багата). Актыўны ўдзел прыняў увесь калектыў і бацькі выхаванцаў, ствараючы атмасферу дабрыні, памяркоўнасці, душэўнага камфорту. Завяршылася свята традыцыйным кірмашом, дзе прадаваліся розныя прысмакі, выпечка, варэнне, гародніна, садавіна і многае іншае.