Меню раздела


"Прылёт птушак"

22.03.2019

     Адным з напрамкаў  работы дзіцячага садка, з’яўляецца выхаванне ў дзяцей нацыянальнай свядомасці, любві да родных мясцін. Таму ў дзіцячай установе рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы , на якіх выхавальнікі знаемяцца з народнымі традыцыямі, звычаямі, размаўляюць на роднай мове. Народныя святы і абрады задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу да рухаў, вучаць пазнаваць беларускую культуру.

     22 сакавіка выхавальнікі старэйшых груп прынялі удзел у забаўцы з элемэнтамі народнага фальклору "Прылет птушак". У госці да дзяцей прыходзіла Вясна-красна з гульнямі, песнямі, вершамі і карагодамі. Завіталі на свята і казачные героі: Совушка, Лешачок. Правядзенне мерапрыемства захапіла і зацікавіла як дзяцей, так і дарослых.