Меню раздела


"У чароуным свеце беларускай мовы"

27.02.2019

У рамках святкавання Тыдня роднай мовы дзіцячы аддзел Слуцкай раённай бібліятэкі прапанаваў выхаванцам  дзіцячага садка №19 здзейсніць падарожжа па чароўнай краіне беларускага слова, паслухаць, колькі цудоўных радкоў прысвечана беларускімі пісьменнікамі роднай мове.

Дзеці пашырылі веды пра беларускіх прыказках, прымаўках, загадках, пагулялі ў беларускія народныя гульні. Паказалі сваю эрудыцыю і пазнавальную актыўнасць у літаратурнай віктарыне па беларускіх народных казках. Казкі-гэта цэлы чароўны свет, у якім дзіця можа стаць волатам!

Для дзяцей была прадстаўлена слайд-прэзентацыя "у чароўным свеце беларускай мовы". Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная палічка «Беларуская казка». Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю роднай мовы, выхаванне ў дашкольнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.