Меню раздела


"Калядная казка"

16.01.2020

Па традыцыі выхаванцы дашкольнай установы запрасілі ў госці навучэнцаў ДУА "Слуцкі раённы ЦКРОіР" на фальклорнае свята "Калядная казка", выступіўшы ў ролі гасцінных і шчодрых гаспадароў, якія сустракаюць калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі стараліся ад душы: выразна чыталі вершы, спявалі калядныя песні, жадаючы ўсім здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь год, а таксама танцавалі з Мядзведзем, Казой і Каровай.

Усё свята было насычаны казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, вясёлымі танцамі і гульнямі. У завяршэнні свята ўсіх дзяцей пачаставалі цукеркамі, печывам, пернікамі, а таксама ўручылі калядныя сувеніры.