Меню раздела


Будзь сучасны – чытай беларускае!

05.09.2019

5 верасня ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі для выхававанцаў старэйшых груп Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-садок №19 г. Слуцка» прайшло пазнавальнае падарожжа, прысвечанае Дню беларускай пісьменасці, "Будзь сучасны – чытай беларускае! “.

Бібліятэкары ў гульнёвой форме пазнаёмілі малых з бібліятэкай, распавялі пра гісторыю кнігі, бібліятэчны фонд, структуру бібліятэкі, правілы абыходжання з кнігай.

Падчас падарожжжа дашкольнікі пабывалі ў краіне «Часопіс». На стэлажах юныя ўдзельнікі знайшлі свае любімыя дзіцячыя часопісы: «3 \ 9 царства», «Непаседы», «Свет прынцэс», «Том і Джэры», «Вясёлка», «Буся» і інш.

У чытальнай зале маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з новымі дзіцячымі часопісамі і з цікавымі сучаснымі кніжнымі выданнямі: кнігамі-цацкамі, маляўнічымі энцыклапедыямі для дашкольнікаў.  Знаёмства з бібліятэкай для дашкалят прайшло весела і змястоўна. Для іх - гэта адкрыццё новага, чароўнага і незвычайна цікавага свету кнігі.